Заўтра “Kartoffel” ператворыць К/з «Мінск» у кінатэатр

26 красавіка ў беларускай сталіцы пройдзе фестываль 3D-анімацыі “Kartoffel”.


Толькі на адзін дзень канцэртная зала "Мінск" стане цэнтрам сучаснага медыя мастацтва і ператворыцца ў паўнавартасны кінатэатр, фармат якога - дэманстрацыя толькі лепшай аўтарскай анімацыі, паведамляе interfax.by

"3D" - так называецца вясновая праграма “Kartoffel'я”.
Яна пазнаёміць мінскага гледача з дасягненнямі еўрапейскай лічбавай анімацыі і прапануе рэтраспектыўны паказ фільмаў знакамітай польскай студыі “Platige Image”.

Студыя “Platige Image” - адзін з самых вядомых сусветных брэндаў у галіне вытворчасці 3D-анімацыі.

Нагадаем, што фестываль “Kartoffel” праходзіць у Мінску ужо ў другі раз. На мінулым, восеньскім, “Kartoffel’і” быў прэзентаваны кліп гурта “Ляпіс Трубяцкой” “Огоньки”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі