Затрыманых у Мінску апазіцыянераў і журналіста адпусцілі без пратаколаў

Сяброў Аб'яднанай грамадзянскай партыі і журналіста газеты "Народная воля" адпусцілі з Цэнтральнага РУУС Мінску без складання пратаколаў. Нагадаем, сябры АГП Анатоль Лябедзька, Віталь Стажараў, Мікалай Сяргеенка, Кірыла Паўлоўскі, а таксама карэспандэнт газеты "Народная воля" Віталь Гарбузаў былі затрыманыя каля будынка Нацыянальнага банку Беларусі. Там актывісты АГП раздавалі мінакам газету "Народная воля" з надрукаваным у ёй тэкстам паслання АГП да грамадзяніна, бізнэсу і дзяржавы "Кошт выбару". Гарбузаў па заданні рэдакцыі назіраў за гэтым працэсам.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі