Затрыманы кіроўца, які на Audi збіў у Мінску пенсіянерку і ўцёк

Затрыманы кіроўца, які на Audi збіў у Мінску пенсіянерку і ўцёк

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку мінскай міліцыі затрымалі кіроўцу, які ўвечары 14 кастрычніка на вуліцы Касманаўтаў на Audi збіў пенсіянерку (яна пераходзіла вуліцу па-за пешаходным пераходам) і ўцёк. 67-гадовая жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Быў аб'яўлены план "Перахоп", праз СМІ перадалі прыкметы аўтамабіля. З дапамогай грамадзян праваахоўнікі выйшлі на след.

Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ учыніў 26-гадовы мінчук. Пасля здарэння ён адагнаў аўтамабіль аж у Дзяржынскі раён, а сам вярнуўся ў сталіцу, дзе яго і затрымалі міліцыянеры. Машыну знайшлі (раней яе прыгналі з Расіі і не знялі з уліку). Высветлілася, што мужчына быў пазбаўлены права на кіраванне транспартным сродкам. Раней затрыманы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі