Затрыманы гендырэктар агракамбіната “Зара”

Затрыманы гендырэктар агракамбіната “Зара”

Затрыманы генеральны дырэктар агракамбіната “Зара”. Яго падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым у асабліва буйным памеры і ў замаху на дачу хабару.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, у лістападзе мінулага года кіраўнік скраў больш за 30 кг прадукцыі прадпрыемства (што менавіта, не паведамляецца) на агульную суму больш за 270 рублёў і вывез яе на ўласным аўтамабілі за межы агракамбіната. Аднак яму не пашанцавала — машыну спыніў супрацоўнік ДАІ. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці за крадзеж, гендырэктар прапанаваў інспектару хабар. Аднак ДАІшнік грошы не ўзяў. Ён агледзеў аўтамабіль і знайшоў прадукцыю “Зары”.

Следства высветліла, што з траўня 2016-га да чэрвеня 2017 года гендырэктар прадпрыемства заключыў фіктыўныя  дамовы падраду на выкананне пэўных работ з чатырма грамадзянамі. Аднак яны не выконваліся, а больш за 30 тысяч рублёў кіраўнік з касы забраў.

Кіраўнік “Зары” знаходзіцца пад вартай, на яго маёмасць накладзены арышт. Праваахоўнікі не выключаюць, што былі і іншыя выпадкі супрацьпраўнай дзейнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі