Затрыманы экс-дырэктар Беларускага металургічнага завода, які скраў $1 млн

Аднаго з былых дырэктараў Беларускага металургічнага завода затрымалі ў Данецкай вобласці Ўкраіны. З 2004 года ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку. У аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі Ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС і Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ва Ўкраіне.
Як паведамляе УНІАН, затрыманы, будучы дырэктарам прадпрыемства, разам са сваім кампаньёнам па падробленых дакументах перавялі на адрас аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, зарэгістраванага ў Маскве, амаль 1 мільён долараў. Пасля гэтыя сродкі былі пераведзеныя на банкаўскія рахункі ў Латвію, дзе зламыснікі забралі іх наяўнымі.

Цяпер вырашаецца пытанне з экстрадыцыяй былога дырэктара-махінатара ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі