Затрыманаму ў Маладзечне пасля сутычкі з міліцыяй яшчэ не прызначаны следчы

Затрыманаму ў Маладзечне пасля сутычкі з міліцыяй яшчэ не прызначаны следчы

Затрыманаму ў Маладзечне пасля сутычкі з міліцыяй Паўлу Пяскову яшчэ не прызначаны следчы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла яго грамадзянская жонка Вераніка. Здарэнне адбылося ў пятніцу ўвечары. АМАПаўцы і "ціхары" паспрабавалі затрымаць чалавека. Прысутныя людзі абурыліся, адбылася штурханіна, падчас якой адзін з сілавікоў дастаў баявы пісталет (пасля МУС заявіла, што ён "выслізнуў" з кабуры падчас валтузні і ён яго "вярнуў назад"). Мікрааўтобус з АМАПаўцамі тады з'ехаў. Затрыманні ўдзельнікаў штурханіны пачаліся пазней.

Вераніка: "Павел затрыманы ў суботу... Ён ішоў мяне сустракаць з працы. Тэлефон яго быў выключаны, пасля стаў даступны і ён адказаў, сказаў, што яго затрымалі. А праз хвілін 8 яны прыехалі за рэчамі. Я сабрала рэчы хуценька... Сёння з яго маці мы хадзілі ў РАУС даведвацца інфармацыю. Яны сказалі, што ён затрыманы па крымінальным артыкуле. Па якім менавіта, не сказалі. Параілі звяртацца ў Следчы камітэт горада Маладзечна. У СК сказалі, што следчы яшчэ не прызначылі па гэтай справе. Параілі тэлефанаваць намесніку начальніка пазней...".

Вераніка сама не бачыла інцыдэнта з штурханінай. Са слоў Паўла яна кажа, што ён проста падымаў чалавека і кагосьці ад яго адштурхнуў, але "нікога не чапаў", а тым больш не біў.

У панядзелак раніцай каля суда Маладзечанскага раёна стаяць сваякі затрыманых і журналісты. Яны чакаюць, калі з'явяцца спісы і стане вядомы час пачатку судоў па адміністрацыйных справах. Пакуль невядома, колькі чалавек праходзіць па крымінальнай справе аб "супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту". Па неафіцыйных звестках, пацярпелымі праходзяць двое АМАПаўцаў.

Затрыманаму ў Маладзечне пасля сутычкі з міліцыяй яшчэ не прызначаны следчы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі