Затрымалі суценёра, які кантраляваў "плечавых" на трасе Брэст — Масква

Суценёра затрымалі ў Барысаўскім раёне. Ён кантраляваў прастытутак на трасе Брэст — Масква, так званых "плечавых".
Як паведамляе "Ежедневник", затрыманне адбылося на стаянцы фураў каля адной з кавярняў. Аператыўнікі сачылі за "аб'ектам" на працягу тыдня. Увесь гэты час яны фіксавалі, як ішоў гандаль "жывым таварам".

Паводле аператыўнай інфармацыі, сэксуальныя паслугі дальнабойшчыкам на стаянцы аказваліся амаль тры гады.