Затрымалі мужчыну, які хадзіў па мінскім метро з бел-чырвона-белым сцягам

Сваю акцыю ён патлумачыў тым, што хацеў такім чынам павітаць вызваленне палітвязня Змітра Дашкевіча.



Ілля Дабратвор — бацька пяці дзяцей, актывіст Руху салідарнасці “Разам”, зарэгістраванага ў Чэхіі. У 2010 годзе ён спрабаваў браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, але ў яго ініцыятыўную групу запісаўся толькі адзін чалавек — ён сам. Да таго ж, яму не было яшчэ 35 гадоў, а прэзідэнт, паводле Канстытуцыі, не можа быць маладзейшым.



У 2012 годзе ён быў кандыдатам у дэпутаты па Мінскай сельскай акрузе № 76 і публічна крытыкаваў факты фальсіфікацыяў і падтасоўкі галасоў. За ўдзел у акцыях апазыцыі яго неаднаразова падвяргалі штрафам і арыштам, інфармуе Радыё Свабода.

 Фота: Севярын Квяткоўскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі