Вы тут

Затрымалі фатографа "Новага часу" Дзмітрыя Дзмітрыева: "Да мяне прыйшлі"

Дзмітрый Дзмітрыеў / Новы час

Затрымалі фатографа недзяржаўнага выдання "Новы час" Дзмітрыя Дзмітрыева. Сілавікі прыйшлі па яго раніцай 5 жніўня. Па якой справе ён праходзіць, пакуль невядома, паведамляе novychas.by.

Дзмітрыеў паспеў зрабіць кароткае паведамленне: "Да мяне прыйшлі". Пазней яго жонка распавяла, што павезлі, верагодна, у Следчы камітэт.

Пазней стала вядома, што па абвінавачванні "ў супраціве міліцыянерам" Дзмітрыя Дзмітрыева асудзілі на 15 сутак арышту.

Фатографа "Новага часу" Дзмітрыя Дзмітрыева брутальна затрымлівалі 1 лістапада на Маршы ў Курапаты. Яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

"Наша ніва" піша, што раней Дзмітрыеў працаваў у міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.