Вы тут

Затрымалі дыджэяў, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен"

Дыджэі Уладзіслаў і Кірыл / TUT.by

Міліцыянты затрымалі дыджэяў Уладзіслава і Кірыла, якія ўключылі песню Віктара Цоя "Перамен" падчас акцыі ў Кіеўскім скверы. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-каналах. 

Хлопцы працуюць у Палацы дзяцей і моладзі. На мерапрыемства да Кіеўскага сквера іх прыгналі працаваць. 

Песню яны ўключылі падчас выступу Віталя Варанко, які праславіўся нядаўна песняй "Бацька", прысвечанай Аляксандру Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.