Расія даслала ў Беларусь запыт аб выдачы Баўмгертнера

Прычым адбылося гэта яшчэ 22 кастрычніка, інфармуе РІА "Новости". Такім чынам, Генпракуратура Беларусі атрымала запыт яшчэ 2 тыдні таму.
 

Следчы камітэт Расіі ў аўторак пацвердзіў, што Уладзіславу Баўмгертнеру завочна выстаўленае абвінавачанне. Прычым, адбылося гэта яшчэ 16 кастрычніка. Артыкул — "злоўжыванне паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы".

Нагадаем, гендырэктара "Уралкалія" затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Пазней гендырэктару "Уралкалія" змянілі артыкул абвінавачання, цяпер яго падазраюць у крадзяжы.

Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт на здымнай кватэры ў Мінску. Матэрыялы па яго справе, перададзеныя ў Расію, склалі 19 тамоў.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі