Запасы цукру на складах у 6 разоў большыя за месячную вытворчасць

Запасы сыпкага цукру на беларускіх прадпрыемствах амаль у 6,5 разоў перавысілі сярэднемесячны аб'ём яго вытворчасці, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу. Пры гэтым за год запасы павялічыліся на 6,7%. На 1 чэрвеня на складах прадпрыемстваў было 213,2 тыс. т цукру. 20 чэрвеня рознічныя кошты на цукар-пясок падвышаныя на 5%.  Запасы кансерваў на 1 чэрвеня склалі 165% сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці. Больш за ўсё на складах назапасілася садавінна-гароднінных кансерваў (42,8 млн. умоўных слоікаў), што амаль ў 3 разы перавышае сярэднемесячны аб'ём вытворчасці. Аб'ём вытворчасці харчоў за пяць сёлетніх месяцаў павялічыўся на 12% Узрасла вытворчасць макаронных вырабаў — у 3 разы (6,4 тыс. т), круп — у 1,5 разы, (16,4 тыс. т), каньяку — у 2 разы (72 тыс. дал), вінаградных вінаў — у 1,3 разы (763 тыс. дал). На 10% павялічыўся выпуск тытунёвых вырабаў. За студзень—травень выраблена 8 млрд. 516 млн. шт. папярос і цыгарэт.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі