Замежнік, які паўгода не хацеў выязджаць з Беларусі, паляцеў на радзіму

Аднак яго неўзабаве адлічылі. У выніку, у мінулым годзе Патрыка Мангалуа адпраўлялі з Мінска на радзіму, купілі яму білет, у аэрапорт мужчыну прывезлі міліцыянеры. Аднак там ён адмовіўся вяртацца на радзіму, учыніў дэбош, супраціўляўся міліцыі. Грамадзянін Конга застаўся ў Беларусі, 28 снежня 2013 года яго асудзілі за дробнае хуліганства на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.



У далейшым Патрык Мангалуа працягваў адмаўляцца вярнуцца на радзіму, не прасіў ён і прадастаўлення статуса ўцекача, таму заставаўся за кратамі. Нарэшце было вырашана адправіць яго ў Конга прымусова. Даведаўшыся пра гэта, мужчына пагадзіўся вярнуцца. І на мінулым тыдні ён паляцеў у Афрыку транзітам праз Турцыю, інфармуе БелаПАН.



Адзначым, што пра гісторыю Патрыка Мангалуа стала вядома пасля таго, як выйшлі на волю актывісты, прэвентыўна затрыманыя напярэдадні хакейнага чэмпіянату свету. Яны бачылі яго на Акрэсціна і распавялі пра грамадзяніна Конга праваабаронцам.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі