Вы тут

"Залаты мяч" France Football стаў ахвярай каранавіруса

Сёлета "Залаты мяч" нікому не дастанецца / francefootball.fr

Часопіс France Football вырашыў сёлета не ўручаць традыцыйную ўзнагароду найлепшаму футбалісту сезона — "Залаты мяч". Было заяўлена, што з-за сітуацыі з каранавірусам ён атрымаўся не зусім звычайны і не ўсе ўмовы для вызначэння пераможцы выконваюцца: для некаторых футбалістаў сезон неспадзявана рана скончыўся.
 
"Залаты мяч" уручаўся з 1956 года і перапынак здарыўся ўпершыню. Летась яго атрымаў форвард "Барселоны" Ліянэль Месі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.