Захворванне на грып у Мінску сёлета ніжэй, чым у 2017 годзе

Захворванне на грып у Мінску сёлета ніжэй, чым у 2017 годзе

У Мінску завяршылася штогадовая кампанія па прышчэпках насельніцтва супраць грыпу. Прышчэпкі зрабілі 40,5% мінчукоў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на санітарна-эпідэміялагічную службу сталіцы.

Вакцынацыя праводзілася як за кошт бюджэту, так і за сродкі прадпрыемстваў, арганізацый і асабістыя грошы грамадзян. Па словах спецыялістаў, цяпер захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Мінску ні 4,4% ніжэй за такі ж перыяд мінулага года. "Сярод тых, хто захварэў, 71,8% — дзеці, цыркулююць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы — адэнавірусы і рынавірусы", — дадаюць эпідэміёлагі.

У 2017 годзе вакцынацыя дапамагла папярэдзіць прыкладна 100 тысяч выпадкаў заражэння на грып ды іншыя рэспіраторныя інфекцыі і больш за 135 тысяч зваротаў у паліклінікі Мінска. Паведамляецца, што дзякуючы ёй удалося прадухіліць эканамічны ўрон на суму, большую за 10 мільёнаў долараў. А кожны ўкладзены ў вакцынацыю долар прынёс эканамічны эфект у 9,2 долара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі