Захворвальнасць ВРВІ ў Беларусі не выходзіць за межы нормы

Захворвальнасць ВРВІ ў Беларусі не выходзіць за межы нормы

У Беларусі няма эпідэміі ВРВІ, інфармуе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадсткага здароўя. Захворвальнасць абумоўленая ў асноўным вірусамі негрыпознай этыалогіі (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, бакавірусы). Аднак па выніках лабараторных даследаванняў сустракаюцца адзінкавыя выпадкі выдзялення грыпу А (H1N1, H3N2) ад пацыентаў з ВРВІ і грыпападобнымі захворваннямі, збольшага не прышчэпленых супраць грыпу.

У той жа час 17 студзеня больш за 100 дзяцей не прыйшло на заняткі ў гродзенскую школу №36. Выявілася, што ўсе яны паскардзіліся бацькам на кепскае самаадчуванне, піша “Гродненская правда”. Усіх дзяцей наведалі дактары гарадской паліклінікі №1. У паловы дзяцей выявілася праяўленне віруснай інфекцыі ў лёгкай форме, у астатніх праблемаў са здароўем не знайшлося.

Тым часам JEMnews паведамляе пра эпідэмію грыпу ў Грузіі. Згодна з апошнімі дадзенымі ад хваробы памерла 13 чалавек.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі