Вы тут

“Заходжу ў камеру, а там Лябедзька на падлозе спіць”

Арцём Маёраў / Еўрарадыё

Судовы канвеер не спыняецца ні на адзін дзень. Штрафы і “суткі” за любы нязначны ўчынак і проста на падставе сведчанняў тых, хто праводзіў затрыманне. А пасля суда “сутачнікаў” чакае сустрэча з рэаліямі “месцаў адбыцця пакарання”. І там стаўленне да такіх “палітычных”… своеасаблівае. Праз гэты канвеер прайшоў і журналіст выдання “Белорусы и рынок” Арцём Маёраў, які правёў 15 сутак на Акрэсціна.

Што стала прычынай затрымання журналіста? У якіх умовах даводзіцца адбываць пакаранне? Чым супрацоўнікі адміністрацыі тлумачаць гэтыя ўмовы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае журналіст Арцём Маёраў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.