Вы тут

Загінуў журналіст Сяргей Дарэнка — "тэлекілер" з 90-х

RTVI

У Маскве на 59-м годзе жыцця загінуў галоўны рэдактар радыёстанцыі "Говорит Москва" Сяргей Дарэнка. Ён памёр пасля падзення з матацыкла, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.

"Дарэнка ехаў на матацыкле па цэнтры горада, яму стала дрэнна з сэрцам. Ён зваліўся з матацыкла. Мінакі выклікалі хуткую, але лекары выратаваць яго не змаглі", — распавяла крыніца агенцтва. Телеграм-канал Mash піша, што журналіст перажыў клінічную смерць і памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Сяргей Дарэнка нарадзіўся ў 1959-м годзе ў Керчы. Працаваў аглядальнікам і тэлевядучым на галоўных расійских тэлеканалах. З 2014-га года ўзначальваў рэдакцыю радыёстанцыі "Говорит Москва".

Аляксандр Лукашэнка дае інтэрв'ю Сяргею Дарэнку. 2011 год.