Зацверджаны новы галоўны трэнер мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі
![Зацверджаны новы галоўны трэнер мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/500968927ria715.jpg.webp?itok=uz2W3bYR)
Зацверджаны новы галоўны трэнер мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі. Ім стаў Аляксандр Круцікаў. Ён будзе рыхтаваць каманду да адбору на Еўра-2017. Беларускія баскетбалісты яшчэ ні разу не траплялі на фінальныя этапы Еўрабаскета.
Круцікаў працуе трэнерам з 1986 года. Трэніраваў мінскі РТІ, мужчынскія і жаночыя клубы ў Нямеччыне, Польшчы і Расіі. На пасадзе галоўнага трэнера беларускай зборнай Аляксандр Круцікаў змяніў сербскага спецыяліста Душана Гвоздзіча, паведамляе БЕЛТА.
Фота: ria.ru, sb.by, БЕЛТА
![Зацверджаны новы галоўны трэнер мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі](/sites/default/files/paragraphs/image/index_1.jpg)
![Зацверджаны новы галоўны трэнер мужчынскай баскетбольнай зборнай Беларусі](/sites/default/files/paragraphs/image/000028764287big.jpg)