Забойцаў украінскага журналіста Георгія Гангадзэ асудзілі да 12-13 гадоў

Апеляцыйны суд Кіева 15 сакавіка вынес абвінавачанне па справе аб забойстве рэдактара "Украінскай праўды" Георгія Гангадзэ, паведамляе УНІАН.
Выканаўцы забойства, былыя супрацоўнікі Дэпартамента знешняга назірання і крымінальнай выведкі МУС Украіны Мікалай Пратасаў, Валерый Кастэнка і Аляксандр Паповіч былі асуджаныя ад 12 да 13 гадоў. Чацвёрты абвінавачаны, былы кіраўнік Дэпартамента знешняга назірання Аляксей Пукач, знаходзіцца ў вышуку.

Нагадаем, журналіст быў забіты ўвосень 2000 года. Заказчыкі забойства дагэтуль застаюцца невядомымі. Раней былым маёрам прэзідэнцкай аховы Леаніда Кучмы Мікалаем Мельнічэнкам былі прадастаўленыя плёнкі з запісамі гутарак, на якіх адзін з суразмоўцаў, голас якога нагадвае голас Кучмы, абмяркоўвае з другім, верагодна, былым шэфам МУС Юрыем Краўчанкам, дэталі "замовы" Гангадзэ. Аднак сапраўднасць плёнкі не была пацверджана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі