Забег Санта-Клаўсаў пройдзе ў Мінску 14 снежня

Мінскі забег Санта-Клаўсаў у 2018 годзе / Еўрарадыё​
Мінскі забег Санта-Клаўсаў у 2018 годзе / Еўрарадыё​

Незвычайныя навагоднія спаборніцтвы адбудуцца ў Мінску ўжо 14 снежня. Сотні Санта-Клаўсаў, Дзядоў Марозаў, Снягурак, Місіс Санта, гномаў ды іншых святочных персанажаў сустрэнуцца ў парку Перамогі, каб прабегчы адну з пяці дыстанцый: на 1,5, 3, 5, 10 ці 15 кіламетраў. Старт прызначаны на 10:30. Удзельнікі пабягуць вакол Камсамольскага возера. Як паведамляе БелТА, да іх могуць далучыцца ўсе жадаючыя. Для дзяцей прадугледжана дыстанцыя ў 500 метраў.

Разам са стартавымі нумарамі навагоднія марафонцы атрымаюць бафы (спецыяльныя шалікі). Бегчы ў іх будзе цяплей. На фінішы ўдзельнікаў чакаюць медалі і навагоднія паштоўкі. Для дзетак арганізатары падрыхтавалі яшчэ і чырвоныя шапачкі Санты.

Навагоднія забегі Санта-Клаўсаў праходзяць па ўсім свеце. У мінулым годзе традыцыю падхапілі на мінскай Цнянцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі