Забароненыя рэчывы ўжываюць алімпійцы ў веласпорце, барацьбе і гімнастыцы

12-13 беларускіх спартсменаў, якія паехалі на Алімпіяду ў Пекін, атрымалі дазвол ужываць забароненыя рэчывы ў тэрапеўтычных мэтах. Якія канкрэтна прэпараты - невядома. Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Мікалай Кучынскі спасылаецца на ўрачэбную таямніцу:

"Я не назаву па той прычыне, што ў спартсмена ёсць захворванне. І гэта кваліфікуецца, як разгалошванне ўрачэбнай таямніцы".

Паводле Сусветнага антыдопінгавага кодэксу, спартсмен мае права атрымаць любое неабходнае лячэнне, у тым ліку і з ужыццём забароненых рэчываў і метадаў, калі гэтага патрабуе стан яго здароўя. Кучынскі паведаміў Еўрарадыё, што гэтыя беларускія спартсмены выступаюць у веласпорце, барацьбе і гімнастыцы.

Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва запэўнівае, што ніякіх праблемаў з-за такога лячэння ў згаданых беларускіх алімпійцаў у Пекіне не будзе:

"Паколькі заяўка аформленая ў адпаведнасці з міжнародным стандартам, з усімі правіламі, спартсмен, калі ідзе на допінг-кантроль, паказвае гэты дазвол і ніякіх праблем не будзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі