17 траўня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца працэс па рэдкім артыкуле 362 Крымінальнага кодэкса — "Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў ці ваеннаслужачага". За гэта пагражае расстрэл.
Як даведаліся журналісты, пад суд трапіў 26-гадовы майстар з "Інтэграла" Станіслаў Драздоў. Родам ён з Гомельскай вобласці.
За што канкрэтна яго будуць судзіць, не зусім ясна — пра забойствы супрацоўнікаў МУС ці вайскоўцаў апошнім часам не паведамлялася. Адзін са сваякоў хлопца заявіў журналістам, што той "нікога не забіваў, нават не дакранаўся да мундзіра".