За суткі ў ЗША зафіксавалі рэкордную колькасць ахвяр каранавіруса

За суткі ў ЗША зафіксавалі рэкордную колькасць ахвяр каранавіруса

За суткі ў ЗША зафіксавалі рэкордную колькасць ахвяр каранавіруса. Паведамляецца пра 1700 памерлых. У штаце Нью-Ёрк — больш за 730. Дагэтуль там таксама не было столькі ахвяр за дзень. А заражаных у штаце ўжо каля 140 тысяч чалавек (агулам у Злучаных Штатах — амаль 400 тысяч). У краіне памерлі амаль 13 тысяч чалавек. Аднак улады ўжо бачаць "прыкметы паляпшэння" сітуацыі.

У свеце на раніцу 8 красавіка зарэгістравана 1,4 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі больш за 82 тысячы чалавек. У Беларусі ўчора налічваўся 861 выпадак COVID-19, памерлі 13 чалавек. Новыя звесткі чакаюцца ў бліжэйшыя гадзіны. У нашу краіну прыехала місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі