За штраф актывіста "Еўрапейскай Беларусі" арыштавалі аўто яго былой жонкі

За штраф актывіста "Еўрапейскай Беларусі" арыштавалі аўто яго былой жонкі

За штраф Андрэя Войніча судовая выканаўца арыштавала аўтамабіль, які належыць яго былой жонцы, піша "Хартыя'97". 

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча аштрафавалі 6 снежня 2019 года за ўдзел у пікетах падчас выбарчай кампаніі — 30 базавых велічыняў. Актывіст абскардзіў прысуд.

Але 3 лютага ён даведаўся, што судовая выканаўца Аддзела прымусовага выканання (АПВ) Маскоўскага раёна Мінска Анастасія Кішко наклала арышт на аўтамабіль, які належыць яго былой жонцы. Акрамя таго, судовая выканаўца заблакавала картку Войніча і наклала арышт на пасылку, якую ён павінен быў атрымаць на пошце. 

"Сёння я прыйшоў на пошту па пасылку, а мне паведамляюць, што яе не аддадуць, бо маюць распараджэнне з АПВ пра яе арышт з-за штрафу. Цікава, што я пра гэта нават не быў апавешчаны. Таксама хачу адзначыць, што працэс абскарджання незаконнага рашэння суддзі Мотыль усё яшчэ ідзе", — абураецца актывіст.

Тады ж ён даведаўся, што арышт накладзены на машыну Renault Megane 2010 года выпуску, які належыць былой жонцы. Кошт машыны, дарэчы, нашмат перавышае вынесены штраф у 30 базавых велічыняў. "Самае цікавае, што я ўжо паўгода ў разводзе і не маю да гэтага аўтамабіля наогул ніякага дачынення. Гэта не мой аўтамабіль. Гэта нават не сумесна нажытая маёмасць", — тлумачыць Войніч.

Усё гэта, па словах актывіста, ён паведаміш судовай выканаўцы. Але яна ў адказ толькі папярэдзіла, што ўжо заўтра аўтамабіль эвакуююць на штрафстаянку.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі