За сарваную з сілавіка маску жанчыну асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі"

Супраць сілавіка, які перад гэтым ударыў іншую жанчыну, крымінальную справу распачынаць не сталі / pixabay.com​
Супраць сілавіка, які перад гэтым ударыў іншую жанчыну, крымінальную справу распачынаць не сталі / pixabay.com​

На 2,5 года "хатняй хіміі" асудзілі жыхарку Жодзіна Анастасію Герыловіч за сарваную з міліцыянта маску, паведамляюць праваабаронцы.

Абвінавачванне трактавала яе ўчынак як "здзяйсненне гвалту альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Гаворка ідзе пра даволі вядомы эпізод. У верасні мінулага года ў Жодзіне супрацоўнік міліцыі Мікалай Бараноўскі на адной з пратэсных акцый так ударыў па твары жанчыну, што яна ўпала. Да іх падбеглі людзі. Сярод іх была і Анастасія Герыловіч, якая сарвала з супрацоўніка АУС маску.

Пры гэтым на самога міліцыянта крымінальную справу заводзіць не сталі. Жанчына, якую ён ударыў, Наіля Гусакова, звярталася ў СК, але адтуль праз некаторы час ёй прыйшоў адказ, што міліцыянтам Бараноўскім "не перавышаныя межы прымянення фізічнай сілы, а нанесеная шкода сувымерная сіле пераадольванага процідзеяння, у тым ліку меркаванага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі