За прагул звольнены былы галоўны рэдактар "Советской Белоруссии"

За прагул звольнілі шэфа-рэдактара газеты “Налоговый курьер предпринимателя” Ігара Асінскага. Ён вядомы, як былы галоўны рэдактар газеты “Советская Белоруссия” і яшчэ шэрагу грамадска-палітычных выданняў.

Кіраўніцтва ўнітарнага прадпрыемства “Светач”, якое выдае газету, прыняло рашэнне вельмі хутка. Увечары Асінскі быў у хворай маці, а раніцай яго звольнілі з дыскрэдытуючым яго запісам. І гэта пры тым, што працоўны дзень ужо былога шэфа-рэдактара быў ненарміраваны, паведамляе сайт camarade.biz.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі