За першы квартал у Беларусі выяўлена 216 фальшывых грашовых знакаў
![За первый квартал в Беларуси выявлено 216 фальшивых денежных знаков](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dolll.jpg.webp?itok=84zla-Oj)
Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, са студзеня па сакавік у Беларусі выяўлена 216 падробных грашовых знакаў. Сярод іх — 1 манета і 215 купюр. Каля 60% фальшывак — долары. Таксама часта падраблялі расійскія рублі (24,5%). Калі параўнаць з першым кварталам 2017 года, падробленых грошай цяпер выявілі на 20% менш. Доля падробных еўра склала 13%, беларускіх рублёў — 2,8%.
Падробленыя грашовыя знакі канфіскавалі ў 26 населеных пунктах. Як паведамляе БЕЛТА, 46,8% усіх фальшывых грашовых знакаў было выяўлена ў Мінску.