За падпіскі і рэпосты "экстрэмістаў" затрыманыя двое супрацоўнікаў Белгіпразема

УП "Белгіпразем" / wikipedia.org

УП "Белгіпразем" / wikipedia.org

Сілавікі паведамляюць пра затрыманне двух супрацоўнікаў УП "Белгіпразем" — вядучага інжынера і начальніка аддзела. Абодва "прызнаюцца", што былі падпісаныя на "дэструктыўныя" рэсурсы і рабілі рэпосты. Адзін з мужчын кажа, што захоўваў дома "незаконную сімволіку, фатаграфіі з названай сімволікай пасылаў знаёмым". За гэта і быў затрыманы. Другі кажа, што "ў 2020 годзе ў працоўным калектыве распаўсюджваў пратэсныя настроі". У якасці доказу сілавікі прыводзяць ролік (відавочна, з тэлефона затрыманага), дзе ён ці то прапануе, ці то пытае: "Перафарбуеш машыну ў белы колер балончыкам і зробіш паласу чырвонай".

Абодвух мужчын прымушаюць расказваць пра заробак. Адзін паведамляе, што заробак у яго "годны", другі называе памер. У карціне свету сілавікоў, людзі, якія атрымліваюць заробак,  працуюць і працягваюць захоўваць дома "забароненую сімволіку" — няўдзячныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі