Вы тут

За Насцю Рыбку заступіўся Аляксандр Лукашэнка

Насця Рыбка / Reuters

Аляксандр Лукашэнка даручыў заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насця Рыбка. Пра гэта яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант распавяла ў каментары kp.by.

"У цяперашні момант скажу коратка: безумоўна, кіраўнік дзяржавы ў курсе гэтай сітуацыі, пра яе шмат пішуць у СМІ. Больш за тое, прэзідэнтам Беларусі дадзена даручэнне неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі", — удакладніла Наталля Эйсмант. Па яе словах, даручэнне дадзенае Міністэрству замежных спраў. 

Насцю Рыбку затрымалі ў маскоўскім аэрапорце пасля прылёту з Таіланда. У Расіі яна праходзіць па крымінальнай справе аб уцягванні ў занятак прастытуцыяй. У аўторак ураджэнку Бабруйска вызвалілі з-пад варты пад абавязальніцтва аб яўцы. 

Больш цікавых падзей за 22.01 у праграме ЕЎРАЗУМ