Насцю Рыбку вызвалілі з-пад варты

Насцю Рыбку вызвалілі з-пад варты

Затрыманых Насцю Рыбку і Алекса Леслі вызвалілі з-пад варты. Пра гэта ў сацсетках паведамляе кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Агора" Павел Чыкаў.

"Насцю Рыбку і Алекса Леслі толькі што вызвалілі з паліцыі. Паведамляе адвакат апошняга Светлана Сідоркіна. Абвінавачанне не выстаўленае, узятае абавязальніцтва аб яўцы", — напісаў Чыкаў. 

Крыху пазней адвакат Дзмітрый Зацарынскі размасціў у Instagram відэа з аўтамабіля, у якім едзе з Настай Рыбкай. Там ён анансаваў прэс-канферэнцыю, якая мусіць адбыцца 23 студзен:

Ураджэнка Бабруйска Насця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) атрымала вядомасць пасля таго, як фонд Аляксея Навальнага абнародаваў расследаванне пра алігарха Алега Дзерыпаску. Яно грунтавалася на здымках з Instagram-акаўнту Насці Рыбкі ды яе кнігі. У расследаванні сцвярджалася, што Дзерыпаска вёў перамовы з былым віцэ-прэм'ерам Расіі Сяргеем Прыходзькам на сваёй яхце каля берагоў Нарвегіі. 

Пасля гэтага суд у Таіландзе асудзіў Насцю Рыбку, Алекса Леслі і яшчэ шасцярых чалавек да зняволення па спарве аб нелегальным сэкс-трэнінгу. Пасля адбыцця пакарання іх было вырашана дэпартаваць у Расію, а Насцю Рыбку — у Беларусь. У транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта Рыбка і Леслі былі затрыманыя расійскімі паліцыянтамі. Паведамляецца, што затрыманне адбылося ў рамках крымінальнай справы пра ўцягванне ў прастытуцыю. Фонд Аляксея Навальнага заяўляе, што арышт Рыбкі замовіў алігарх Алег Дзерыпаска. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 22.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі