За мінулыя выходныя ад галалёду пацярпелі 220 мінчукоў

За мінулыя выходныя ад галалёду пацярпелі 220 мінчукоў

Ад пачатку снежня траўмы з-за галалёду ў Мінску атрымалі 479 чалавек. Такую лічбу агенцтву "Мінск-Навіны" назваў лекар-метадыст цэнтра экстраннай медыцынскай дапамогі Мікалай Тукала.

Паводле яго інфармацыі, з 3 па 7 снежня траўмы атрымалі 259 гараджан, у тым ліку 18 дзяцей. 35 чалавек былі шпіталізаваныя. А за мінулыя выходныя з галалёднымі траўмамі да дактароў звярнуліся яшчэ 220 мінчукоў.

Тукала дадаў, што за выходныя з пераахаладжэннем былі шпіталізаваныя два мужчыны ва ўзросце 35 і 65 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі