За мінулыя суткі ліквідаваныя пажары на плошчы амаль 100 гектараў

За мінулыя суткі ліквідаваныя пажары на плошчы амаль 100 гектараў

За мінулыя суткі ў Беларусі ліквідаваныя 34 лясныя пажары на агульнай плошчы каля 74 гектараў, 13 тарфяных пажараў на агульнай плошчы каля 5 гектараў і 46 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы каля 20 гектараў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі працягваюць змагацца з пажарам каля вёскі Красноўка Нараўлянскага раёна. Там цяпер фіксуюцца асобныя ачагі на агульнай плошчы 40 гектараў: гарыць сухая трава і лес.

На Альманскіх балотах у Столінскім раёне пажар удалося цалкам лакалізаваць. Ён займае плошчу ў 200 гектараў. Верталёты МІ-8 авіяцыі МНС зрабілі 72 скіды вады. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі