За год прэзідэнцтва Трамп страціў 600 мільёнаў долараў

За год прэзідэнцтва Трамп страціў 600 мільёнаў долараў

Амерыканскі часопіс Forbes апублікаваў новы спіс 400 самых багатых амерыканцаў 2017 года. Як піша lenta.ru, галоўным няўдачнікам рэйтынгу стаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. За год яго маёмасць знізілася на 600 мільёнаў і склала 3,1 мільярда долараў. Прэзідэнт ЗША займае ў рэйтынгу 248-е месца.

Самы багаты амерыканец — заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс. За год яго маёмасць вырасла на 8 мільярдаў і дасягнула 89 мільярдаў долараў. Другое месца займае заснавальнік інтэрнэт-партала Amazon і аэракасмічнай кампаніі Blue Origin Джэф Безас: яго маёмасць за год павялічылася на 14,5 мільярда даляраў. Апошні ў тройцы лідараў — інвестар і гендырэктар Berkshire Hathaway Уорэн Бафет: ён за год павялічыў маёмасць на 12,5 мільярда — да 78 мільярдаў долараў.

Уваходны парог у топ-400 багатых амерыканцаў у 2017 годзе дасягнуў двух мільярдаў долараў — пакуль што гэта рэкорд. Сярэдні памер рахунку склаў 6,7 мільярда долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі