Вы тут

За "цынічныя плакаты" з Ярмошынай жыхар Ваўкавыска атрымаў крымінальную справу

"Цынічныя плакаты" з Ваўкавыска / grodno.mvd.gov.by

Жыхар Ваўкавыска трапіў пад крымінальную справу за зробленыя палітычныя плакаты, паведамляе прэс-служба УУС Гродзнскага аблвыканкама. 

30-гадовага мужчыну затрымалі гэтай ноччу. У багажніку яго машыны знайшлі плакат з выявай старшыні Ваўкавыскага райвыканкама.

Міліцыя мяркуе, што гэты ж мужчына павесіў на агароджы футбольнай пляцоўкі па вуліцы Каліноўскага плакат з выявай старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

У міліцыі заявілі, што абодва плакаты маюць "цынічны характар", таму на мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. Мяркуецца, што жыхар Ваўкавыска зрабіў плакаты сам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.