За акцыю каля "Белнафтахіма" блогера MozgON завочна асудзілі на 15 сутак

За акцыю каля "Белнафтахіма" блогера MozgON завочна асудзілі на 15 сутак

На 15 сутак завочна асуджаны Уладзімір Цыгановіч — блогер, які вядзе Youtube-канал MozgOn. Суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у закліках у інтэрнэце да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, перадае праваабарончы сайт "Вясна".

Як распавядала Еўрарадыё, 25 лютага каля будынку “Белнафтахіма” ў Мінску адбылася сустрэча-мітынг. Напярэдадні Цыгановіч заклікаў на яе ўсіх, каго непакоіць пастаяннае павышэнне коштаў на паліва. Ён прапаноўваў, каб удзельнікі сустрэчы задалі кіраўніцтву канцэрна пытанні на гэты конт. На сустрэчу прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек.

Неўзабаве блогер атрымаў адміністрацыйны пратакол за заклікі ў сваім Telegram-канале. Суд быў прызначаны на 12 сакавіка. 

Калі паплечнікі блогера прыйшлі ў суд Маскоўскага раёна Мінска, то даведаліся, што на той дзень былі прызначаныя ажно два суды над Цыгановічам. Адзін з іх, які вяла суддзя Таццяна Мотыль, ужо скончыўся, вынікі яго невядомыя. Мяркуецца, што там Цыгановіча судзілі за заклікі да іншай акцыі — на МКАД. 

На судзе за "Белнафтахім" суддзя Лідзія Целіца за 15 хвілінаў вынесла блогеру прысуд — арышт на 15 сутак. Тэрмін арышту будзе лічыцца з моманту затрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі