За 16 лютага ГУБАЗіК правёў каля 90 ператрусаў у праваабаронцаў і журналістаў

За 16 лютага ГУБАЗіК правёў каля 90 ператрусаў у праваабаронцаў і журналістаў

16 лютага супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі каля 90 ператрусаў у праваабаронцаў, актывістаў прафсаюза РЭП, "а таксама прадстаўнікоў БАЖ і медыя-рэсурсаў пратэснага толку". Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС у сваім ТГ-канале. 

Ператрусы ладзіліся па даручэнні Следчага камітэта ў рамках крымінальнай справы аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Прэс-служба МУС пералічыла канфіскаванае падчас ператрусаў: "Грошы ў рознай валюце (больш за 80 тыс. долараў у эквіваленце), дакументы на атрыманне замежных грантаў і сотні квітанцый на аплату штрафаў фізічных асоб і юрыдычных паслуг, пратэсная Літаратура і матэрыялы пра формы і метады процідзеяння супрацоўнікам міліцыі, у тым ліку гвалтоўнага характару.

Акрамя таго, выяўленыя дакументы з рэквізітамі для грашовых пераказаў, незарэгістраваная сімволіка (расцяжкі, банеры, сцягі), дакументацыя пра ўступленне ў страйкамы, анкеты аб аказанні дапамогі псеўдарэпрэсаваным, літаратура, якая прапагандуе ЛГБТ-каштоўнасці, а таксама сертыфікаты па навучанні ў замежных ВНУ".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі