За 10 дзён у Мінску аштрафавалі больш за дзве тысячы кіроўцаў за таніроўку

Падчас дэкады па выяўленні аўтамабіляў з таніраваным шклом сталічныя даішнікі аштрафавалі больш за 2 тысячы 200 кіроўцаў.
Праверка праводзілася 4—14 жніўня. У ДАІ адзначаюць тры асноўныя катэгорыі парушальнікаў. Гэта тыя, хто ў свой час замяніў таніраванае шкло на простае, прайшоў з імі рэгістрацыю і тэхагляд, а потым замяніў назад на таніраванае; хто ўвёз аўтамабіль са звычайным шклом да 1 красавіка 2006 года, а потым замяніў яго на таніраванае; хто выкарыстоўвае не прадугледжаныя канструкцыяй аўтамабіля шторкі на шкле.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі