Вы тут

З жаночай зборнай Беларусі па біятлоне будуць працаваць Рыжанкоў і Гесвайнер

Алена Кручынкіна з дзяржаўным сцягам / БЕЛТА

Анансаваныя змены ў трэнерскім штабе зборнай Беларусі па біятлоне. Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", з жаночай камандай будуць працаваць Алег Рыжанкоў і аўстрыйскі спецыяліст Райнхард Гесвайнер, які на працягу васьмі гадоў трэніраваў зборную Аўстрыі. Рыжанкоў у мінулым сезоне паспяхова працаваў з мужчынскай камандай, упершыню за апошнія 11 гадоў яна трапіла ў дзясятку наймацнейшых зборных свету. Яго заменяць расіянін Андрэй Падзін і беларус Раман Сінічанка.

"Рыжанкоў добра ведае нямецкую мову, — кажа трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Альберс. — Для таго, каб добры кантакт быў з трэнерам і праз Рыжанкова быў кантакт у трэнера са спартсменкамі, і было прынятае такое рашэнне".

Напярэдадні быў апублікаваны каляндар наступнага Кубка свету па біятлоне. Першы этап мусіць стартаваць 28 лістапада ў фінскай Канціялахці, апошні, дзясяты, у сакавіку наступнага года ў нарвежскім Хольменколене. А чэмпіянат свету пройдзе ў лютым 2021-га ў славенскай Паклюцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.