З-за ветру без электрычнасці засталіся больш як 600 населеных пунктаў

У Беларусі праявіліся наступствы моцнага ветра, які пакінуў без электрычнасці 607 населеных пунктаў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Дзяжурны МНС: "Парывы ветру ў асобных раёнах дасягалі 28 метраў за секунду. На гэты момант ёсць звесткі аб пацярпелых 85 населеных пунктах у 18 раёнах Мінскай, Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Абясточаныя 607 населеных пунктаў. На гэты момант няма электрычнасці ў 510, там вядуцца аднаўленчыя працы".

У гэтых раёнах пашкоджаныя дахі 100 жылых дамоў, 10 сацыяльна-бытавых аб'ектаў, 5 вытворчых і 88 сельскагаспадарчых будынкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі