З-за таго, чым Молка заразіўся ў Японіі, Placebo адмянілі тур па ЗША

Брытанскі гурт Placebo адмяніў турнэ па Паўночнай Амерыцы, паведамляецца на афіцыйным сайце калектыву. Трыа было вымушана адмовіцца ад гастрольнай паездкі з-за хваробы вакаліста Браяна Молка (Brian Molko).

Справа ў тым, што вакаліст Placebo заразіўся нейкім вірусам падчас гастроляў Японіі. Музыку стала дрэнна прама на сцэне фэсту Summer Sonic Festival у Осаке. Зараз Молка знаходзіцца ў сябе дома ў Лондане.

Placebo заяўляюць, што засмучаныя гэтай сітуацыяй, бо за 14 гадоў існавання гурт адмяніў ўсяго тры шоў.
На што менавіта хворы Браян Молка не паведамляецца.

Нагадаем, што гурту Kasabian таксама давялося адмяніць канцэрты з-за хваробы. Пасля канцэрту ў Японіі ў іх вакаліста выявілі свіны грып і зараз музыкі знаходзяцца ў карантыне.

Фота: photobucket.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі