З-за распылення газу ў мінскай школе было эвакуявана больш за 300 чалавек

Больш за 300 чалавек давялося эвакуяваць ратавальнікам днём 12 лістапада з будынка сярэдняй школы № 70 на вуліцы Каліноўскага ў Мінску.
Прычынай паслужыла распыленне невядомым у памяшканні навучальнай установы пярцовага газу з аэразольнага балончыка. Праводзілася эвакуацыя 311 вучняў, 23 настаўнікаў і пяці работнікаў тэхнічнага персаналу.

Заняткі ў школе не аднаўляліся, вучэбны дзень перанесены на 15 лістапада. Пацярпелых няма. Праводзіцца праверка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі