З-за падзення цэн на нафту падтрымка Беларусі з боку Расіі можа зменшыцца

Пакуль у Расіі хапаюцца за галаву, эканаміст Леанід Злотнікаў у каментары Еўрарадыё расказвае, як падзенне коштаў паўплывае на жыццё беларусаў.

Злотнікаў: “Асноўны ўплыў падзення коштаў на нафту на Беларусь будзе аказвацца праз Расію. Яны ужо фактычна выйшлі на рэцэсію па сваіх унутраных справах. А тут яшчэ падзенне коштаў на нафту. Праблемы з прыбыткамі ў бюджэт адсюль. Таму эканамічная сітуацыя ў Расіі будзе горшай і горшай. І будзе ўсё складаней падтрымліваць эканоміку Беларусі”.

Эксперт дадае, што падзенне прыбыткаў магчымае таксама і праз экспартныя пошліны, якія з наступнага года будуць паступаць у беларускі бюджэт. Праўда, пралічыць усе плюсы і мінусы пакуль складана. Куды больш значна танная нафта можа адбіцца на пакупніцкай здольнасці расійскіх прадпрыемстваў, мяркуе Злотнікаў. А яны, як вядома, пакуль застаюцца асноўнымі пакупнікамі беларускай прадукцыі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі