З-за нічыёй з Беларуссю могуць звольніць трэнера зборнай Украіны па футболе

Трэнер зборнай Украіны па футболе можа быць адпраўлены ў адстаўку пасля нічыі з беларусамі. Лёс Аляксея Міхайлічэнкі вырашыцца ў бліжэйшыя дні.
Па версіі расійскіх СМІ, пасля адборачнага матчу чэмпіянату свету-2010 са зборнай Беларусі кіраўнік украінскай федэрацыі футбола Рыгор Суркіс застаўся нездаволены не столькі вынікам паядынку — 0:0, колькі якасцю гульні ўкраінскай каманды, інфармуе БЕЛТА.

Між тым зборная пад кіраўніцтвам Міхайлічэнкі па-ранейшаму прэтэндуе на другое месца ў групе, а значыцца і на заваяванне пуцёўкі на сусветнае першынство. Для гэтага ўкраінцам неабходна спадзявацца на ўдачу ў матчы з Англіяй і абавязкова перамагаць Андору.

У харватаў жа засталася толькі адна гульня — са зборнай Казахстана.

А вось Беларусь усе шанцы на паездку на чэмпіянат страціла. Ці застанецца Бернд Штанге кіраваць камандай, вырашыцца па завяршэнні адборачнага цыклу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі