Вытворца паперы SvetoCopy абвясціў пра сыход з Расіі. Кампанія плануе прадаць Светагорскі камбінат у Ленінградскай вобласці (не блытайце з беларускім Светлагорскім).
SvetoCopy — адзін з найбуйнейшых вытворцаў паперы. У выніку санкцый, уведзеных пасля пачатку вайны, кошты на паперу і ў Расіі, і ў Беларусі прыкметна выраслі і толькі нядаўна пачалі зніжацца. Але пасля сыходу з рынку такога гульца кошты могуць зноў павысіцца.