З пачатку года ў Мінску зарэгістравалі 361 новы выпадак ВІЧ

З пачатку года ў Мінску зарэгістравалі 361 новы выпадак ВІЧ

У Мінску за студзень-чэрвень выявілі 361 новы выпадак ВІЧ-інфекцыі. Паказнік колькасці хворых склаў 18,5 на 100 тысяч насельніцтва. Паводле інфармацыі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, сярэдні ўзрост новых выяўленых ВІЧ-пазітыўных асобаў складае 34 гады. Наймаладзейшаму 18 гадоў, найстарэйшаму — 72. Кожны другі выпадак — гэта дастаткова маладыя людзі ва ўзросце 29-39 гадоў.

На 1 ліпеня ў сталіцы пражываюць 3302 чалавекі з ВІЧ-станоўчым статусам. За 28-гадовы перыяд статыстычных назіранняў у структуры асноўных шляхоў інфікавання ўдзельная вага перадачы інфекцыі палавым шляхам склала 42,8%, на долю ін’екцыяў заражанымі шпрыцамі прыпадае 55%, перадача інфекцыі ад маці да дзіця — 0,9%, яшчэ ў 1,3% шлях перадачы не выяўлены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі