З мінскага "Дынама" працягваюць сыходзіць хакеісты

З мінскага "Дынама" працягваюць сыходзіць хакеісты

З мінскага "Дынама" працягваюць сыходзіць хакеісты. На гэты раз з камандай развітаўся абаронца Кірыл Гатавец, ён падпісаў кантракт з омскім "Авангардам". Пагадненне разлічана на адзін год, паведамляе hcdinamo.by. У згаданай расійскай камандзе ўжо гуляе беларускі хакеіст Андрэй Стась.

Гатаўцу 28 гадоў. Ён — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. У "Дынама" гуляў у 2016-2017 гадах і ў 2018-2020-х. У 134 матчах абаронца набраў 18 ачкоў (2+16), паказчык карыснасці -18 (гэта не дзіўна, улічваючы правальны мінулы сезон).

Раней з "Дынама" сышлі Андрэй Касціцын — у "Нафтахімік", Алег Явенка — у "Трактар". Клуб апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы пасля таго, як у пачатку года "Беларуськалій" перастаў быць яго асноўным спонсарам. Невядома, ці знойдзе кіраўніцтва дынамаўцаў новага спонсара і ці паўдзельнічае каманда ў новым сезоне ў чэмпіянаце КХЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі