З Мінска адправіліся два рэйсы з мігрантамі

З Мінска адправіліся два рэйсы з мігрантамі

Уначы з Мінска ў іракскі горад Эрбіль адправіліся два самалёты авіякампаніі Iraqi Airways з мігрантамі.

Вылет першага самалёта, разлічанага на 180 пасажыраў, адбыўся 25 лістапада каля 22:15. А другі — Boeing 747-400, разлічаны на 420 пасажыраў, вылецеў ужо 26 лістапада ў 2:45.

26 лістапада павінныя адбыцца яшчэ два вывазныя рэйсы ў Ірак. 

Дэпутат парламента Курдыстана Чыя Шарыф сцвярджае, што да 27 лістапада Беларусь пакінуць яшчэ 1450 выхадцаў з Курдыстана.

Першы эвакуацыйны рэйс з мігрантамі вылецеў з Мінска 18 лістапада. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі