З Гродна ў Маскву можна будзе лётаць на самалёце
Дзве гадзіны спатрэбіцца жыхарам Гродна, каб дабрацца да расійскай сталіцы. Ужо ў бліжэйшай будучыні будзе адкрыты рэгулярны авіямаршрут. Гэта стала магчымым у выніку перамоваў паміж дзяржпрадпрыемствам "Белаэранавігацыя" і авіякампаніяй урада Масквы "Атлант-Саюз". Паміж Гродна і Масквой пяць разоў на тыдзень будзе курсіраваць самалёт
"Embraer-120ER", які можа перавозіць 30 пасажыраў. Газета "Рэспубліка"
нагадвае, што падобны авіямаршрут існаваў у савецкія часы і карыстаўся
вялікай папулярнасцю.