Вы тут

З ФК "Дынама-Мінск" сыходзіць Ураш Нікаліч

Футбольны клуб "Дынама-Мінск" пакінуў адзін з лідараў каманды Ураш Нікаліч. Ён правёў у складзе дынамаўцаў два з паловай сезоны, стаў адным з самых выніковых легіянераў у гісторыі клуба. У 72 гульнях Нікаліч забіў 14 галоў і аддаў 16 выніковых перадач. Як інфармуе прэс-служба мінскага "Дынама", у серба скончыўся кантракт, тэрмін яго дзеяння працягнуты не быў.

Як вядома, менавіта Нікаліч стаў героем хатняга матчу "Дынама" з "Зенітам" у Лізе Еўропы, калі 9 жніўня госці былі разгромлены з лікам 4:0. Аднак у гасцявым паядынку 16 жніўня ён чамусьці ўдзелу не прыняў. Тады ў Санкт-Пецярбургу было ганебнае паражэнне дынамаўцаў з лікам 1:8.